Некаторыя віды цыгарэт падаражэюць у Беларусі з 1 лютага, паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства па падатках і зборах.

Падаражанне закране прадукцыі ААТ «Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман». Некаторыя віды цыгарэт Pall Mall вырастуць у цане на 5 або 6 капеек. На 6 капеек падаражэюць некаторыя віды цыгарэт Cooper і Velvet, на 5 капеек — асобныя віды цыгарэт Kent, Vogue і Rothmans, пры гэтым Rothmans Nano Blue падаражэе на 6 капеек. На такую ж суму вырастуць у цане і асобныя віды цыгарэт Oscar.

Стане даражэйшай і прадукцыя ТАА «Тытунь-Інвест». Цана на некаторыя віды цыгарэт Mevius і Winston вырасце на 5 капеек. На такую ж суму стануць даражэйшыя некаторыя віды цыгарэт Glamour.

Павысяцца цэны і на імпартныя цыгарэты. Так, некаторыя віды цыгарэт Richmond і Rothmans стануць даражэйшыя на 5 капеек, а асобныя віды Aroma Rich — на 10 капеек.

Беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц дэклараваць максімальныя рознічныя цэны на тытунёвыя вырабы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0