Зніжаныя тарыфы на перавозку пасажыраў у Расію і Украіну будуць дзейнічаць да канца лютага, паведамілі ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункі.

«З 9 студзеня ў сярэднім на 15% зніжаны кошт праезду пасажыраў у Расію, а з 15 студзеня — на 10% ва Украіну. Зніжаныя тарыфы будуць дзейнічаць да канца лютага. Дзякуючы дзейным каляндарным перыядам (сезоннай карэкцыі міжнародных тарыфаў) больш за 60 тыс. пасажыраў на працягу першых двух тыдняў скарысталіся паездкай у Расію на чыгуначным транспарце», — растлумачылі ў прэс-цэнтры.

У БЧ адзначылі, што з мэтай павышэння даступнасці транспартных паслуг і зніжэння тарыфнай нагрузкі на пасажыраў чыгунка прапануе таксама шэраг іншых тарыфных праграм, якія дазваляюць атрымліваць дадатковыя зніжкі ад 10% да 30% у залежнасці ад тэрмінаў набыцця праязнога дакумента (квітка); пры паездцы туды-назад; пры праездзе на бакавых месцах у плацкартным вагоне. Акрамя таго, з 1 студзеня 2017 года ў два разы павялічыўся памер зніжак для арганізаваных груп пасажыраў, якія едуць у міжнародным руху: 20% ад агульнага кошту праезду пры колькасці групы ад 10 да 24 чалавек; 30% — 25 чалавек і больш.

З умовамі зніжак можна азнаёміцца на афіцыйным сайце БЧ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0