1 #свабода

«Тады, раней, я на сваём жыў. Ці сьвята, ці што, я магу цэлы тыдзень гуляць. Дык ніхто не загадае мне ісьці на працу. А цяперака дык трэба ўжо ісьці на работу. Хочаш ня хочаш, а мусіш ісьці, застаўляюць».

2 #бізнэс

«Я быў краўцом і грошай у мяне хапала. Самі зараблялі. Той у лес хадзіў, той туды. Усе хадзілі і на сябе зараблялі. Хлеб быў свой. Усё сеялі, усё сваё было. І скварка свая, і млека. Усё сваё. Толькі адзежа трэба была. Пойдзеш, паробіш ды і заробіш».

3 #этыка працы

«Ячмень як жнуць? Паставяць у снапы, а потым падбяруць: пайдзеце бабы, пазьбірайце, там мо каласкі ест. Зьбяруць, каб не было пацеры. А цяпер як пройдзе камбайн, дык пайдзі, і каб ня сеяў, дык ізноў бы парос ячмень. Бо не сваё. Ніхто за гэта не адказвае».

4 #адукацыя

«Некалі вучылі ня гэтак, як цяперака. Там вучылі, каб ты навучыўся. А ня тое, што зь першай клясы ў другую перагоняць і перагоняць. А некалі ня здаў экзамэнаў — на другі год сядзі. Прыйшоў — чытай. Раз ня ўмееш чытаць — чытаць датуль, пакуль не навучысься. Яшчэ на калені паставіць. Навучыўся, прачытаў харашо — садзіся».

5 #аксэлерацыя

«Цяпер настаўнікі прыйдуць на танцы. А зь імі і дзеці танцуюць. Некалі гэтага не было. Некалі да 15 год гэта яшчэ дзеці былі. А цяпер 15 год і ў яе ўжо трое дзяцей. Дык як можа быць… У яе яшчэ свой розум рэдкі, яна яшчэ бяз памяці. А ў яе ўжо трое ці чацьвёра дзяцей».

5 #алькагалізм

«Цяпер столькі п'юць, што ажно канчаюцца. Колькі людзей за п'янку ўжо ў зямлі ляжыць. А некалі гэтага не было. Некалі ўтрох і чатырох бутэльку вып'юць і гэта ўжо добра. І танцуюць і хораша ўсё. А цяпер п'е датуль, пакуль пальцам не дастане. А тады валяецца і качаецца. А некалі культуры прыдзержываліся. Гарэлкі гэтак ня гналі. Гэта як рускія зайшлі, то і сталі гарэлку гнаць».

6 #забава

«І некалі ж былі танцы. Зьбяруцца хлопцы і дзяўчаты, танцуюць. А тады сьпяваюць. Добра, культурна. Адразу паедуць да касьцёла раніцаю. Прыехалі з касьцёла. Паспалі крыху. Тады прыйдуць сталыя хлопцы, сядуць за стол, возьмуць ксёнжачку, сьпяваюць песьні. Пасьпяваюць, тады ўжо музыка. Танцы. А танцы былі толькі да 12.00 і дадому. Мо хто дзе якую дзяўчыну павядзе дадому і можа што. А цяперака 12.00 часоў ночы і яны толькі ідуць у клюб».

7 #лаянка

«Іду я раз, стаяць тут на скрыжаваньні тры дзяўчыны і два хлапцы. А адзін падыходзіць з другой вуліцы, падыходзіць да іх, падае руку і так выразіўся, што брат ты мой, што і ў рот, і ў нос, і ў галаву. А я падумаў сабе, вот культура. Некалі каб гэтак перад дзяўчынаю сказаў, дык яна б цябе ў хату ні пусьціла, і слова б з табою не гаварыла».

8 #выхаваньне

«Раней слухалі бацькоў. Бацькі глядзелі і прыказвалі, каб быў чалавекам. Найболей матка важная была. Часам прыйдзе нават на танцы і паглядзіць, як ты сябе там паводзіш, бо можа і нядобрае што робіш. Як ты рабіў, потым кажа, трэба па-другому, трэба культурна».

9 #павага

«У нас адзін прыйшоў з войска. Але не пісаў, што прыйдзе. Прыйшоў і стукае ў дзьверы. А маці выйшла і не пазнала, вядома ж, чатыры гады там прабыў. А назаўтра пазвалі нас пабачыць яго. Так, кажа, я прыйшоў учора, пастукаў, дык, бл… маць не пазнала. Вот як. Прыйшоў з Расеі».

10 #сям’я

«Некалі як ажаніўся дык і жылі да канца. Цяпер як. Едзе ў аўтобусе, пазнаёмілася. Прыяжджае і кажа: мама, я выходжу замуж. Трэба рабіць вясельле. Пажыла месяц, прыходзіць і плача: мамачка, па характары не сышліся. Дык а як ты хацела, раз убачыла і характар хацела найсьці. Глаза відалі, што пакупалі, а цяпер ешча, хоць павылазьце».

11 #тэлевізар

«Я не хачу і глядзець, бо добрага нічога ня ўбачыш. Калі нешта добрае пачынаеш глядзець, два словы сказалі, і ўжо пачынае задніцу нечым мазаць. Ці ж гэта можна такое паказваць»?

12 #сумленнасьць

«Найбольш справядліва было ў Грузіі. Мы чакалі там у цягніку, у тупіку. А пацаны прынесьлі мандарыны. Мы купілі. Я ўзяў тры кілі, а даў 5 рублёў. А ў іх рэшты нямашака. А чорта, думаю, што там тыя 2 рублі. А ён кажа: мы прынясём. І пабеглі сабе. А я зь сябрам ехаў. Кладу мандарыны, а ён кажа: ідзі, хлопцы здачу прынесьлі. Выходжу, а яны стаяць: бярыце рэшту. Во гэта сумленнасьць людзкая».

13 #старасьць

«Я вот стары застаўся, дык добра, што дзеці прыяжджаюць. А некалі нехта павінен быў быць пры старым. Сын жаніўся б і жыў пры мне, і глядзеў бы мяне, і жыў бы са мною. Ці зяць. І ня трэба мне была ніякая пэнсія. А цяпер пакінуць аднаго і сядзі як хочаш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?