Грамадства4040

Мінінфармацыі загадала абмежаваць доступ да «Спутніка і погрома»

Загадам Міністэрства інфармацыі ад 23 студзеня абмежаваны доступ да рэсурсу sputnikipogrom.com.

Кіраўнік «Спутніка і погрома» Ягор Прасвірнін.

Падставай паслужыла рашэнне суда Цэнтральнага раёна Мінска аб прызнанні экстрэмісцкімі матэрыяламі інфармацыйнай прадукцыі, размешчанай на гэтым інфармрэсурсе. Гэтае рашэнне суда было прынята з улікам экспертнага заключэння Рэспубліканскай экспертнай камісіі па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці (адсутнасці) ў ёй прыкмет праявы экстрэмізму. У шэрагу матэрыялаў, апублікаваных на рэсурсе, утрымліваюцца прыкметы праявы экстрэмізму ў частцы інфармацыі, накіраванай на распальваньне нацыянальнай варожасці або розні, прапаганду перавагі альбо непаўнавартаснасці, на падставе іх нацыянальнай або моўнай прыналежнасці, а таксама гвалтоўнае змяненне канстытуцыйнага ладу Беларусі.

Апроч таго, у адпаведнасці з паведамленнем Міністэрства ўнутраных спраў абмежаваны доступ да двух інфармацыйных рэсурсаў, размешчаных у даменнай зоне.ru і.com, якія змяшчаюць паведамленні і матэрыялы, накіраваныя на незаконны абарот наркотыкаў.

Таксама на падставе пiсьмовага паведамлення Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю абмежаваны доступ да інфармрэсурсу blogistar2016.ru за размяшчэнне неналежнай рэкламы прэпарата DiabetNot.

«Спутнік і погром» — гэта радыкальна праімперскі расійскі сайт. Яго аўтары адмаўляюць існаванне беларускай нацыі і патрабуюць анексіі Беларусі Расіяй.

Каментары40

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны10

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне з'явілася новая знакамітасць — прыгожы руды кот3

У Крыме ўпершыню знішчаны два расійскія самалёты-амфібіі Бе-12 — ГУР

Міністр абароны Ізраіля: Палесцінскай дзяржавы ніколі не будзе10

«Не можам трапіць у Беларусь». Утварылася чарга на латвійскай мяжы, аўтобусы стаяць з вечара4

На вайне загінуў польскі паліцэйскі, які ваяваў на баку Расіі5

«Ты села ў турму і не падумала пра мяне». Ларыса Шчыракова пра пачуццё віны перад сынам4

Кіраўнік БРСМ стаў галоўным ідэолагам Мінска4

Будаўніцтва метро ў Шабаны палічылі немэтазгодным?

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны10

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць