Гурт Святланы Бень сышоў у бестэрміновы адпачынак.

Адзін з самых паспяховых беларускіх гуртоў апошні раз выйшаў на сцэну яшчэ ўлетку 2016-га. У ліпені кабарэ-бэнд «Серебряная свадьба» з'ездзіў у тур па Нямеччыне, пасля чаго зьнік з далягляду.

Аніякіх паведамленняў пра новыя канцэрты, як і пра спыненне дзейнасці за гэты час не было. «Мы сапраўды не збіраемся разам і не хочам уздымаць гэтую тэму, мы ўзялі паўзу дзеля адпачынку», — паведаміла Tuzin.fm спявачка Святлана Бень. Прадзюсар каманды Аляксандр Багданаў удакладняе: «З пачатку жніўня 2016-га гурт сышоў у часовы адпачынак. Гэта звязана з асабістым жыцьцём яго удзельнікаў. Калі музыкі вернуцца на сцэну, сказаць немагчыма».

Кабарэ-бэнд «Серебряная свадьба» існуе з 2005 года. Музыкі з поспехам гастралявалі па Беларусі, Расіі, Украіне, Нямеччыне, ЗША. Запісалі тры студыйныя альбомы. Света Бень спявала ў асноўным па-расійску, але для праекта «Тузін. Перазагрузка» музыкі ў супрацы з перакладчыкам Сяргеем Балахонавым стварылі песню «Новы мост».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?