Дачка спевака Майкла Джэксана, Пэрыс, упэўнена, што смерць яе бацькі ў 2009 годзе была гвалтоўнай. Пра гэта 18-гадовая Пэрыс Джэксан распавяла ў інтэрв'ю часопісу Rolling Stone, фрагменты з якога прыводзіць The Telegraph.

telegraph.co.uk

telegraph.co.uk

Па словах Джэксан, яе бацька неаднаразова намякаў, што хтосьці жадае яго смерці. Майкл Джэксан, распавяла Пэрыс, казаў, што «аднойчы яны заб'юць мяне». На пытанне, хто мог жадаць смерці яе бацькі, дачка Джэксана адказала: «Шмат людзей».

Дачка спевака падкрэсліла, што ўпэўнена ў тым, што Майкл Джэксан быў забіты. «Усё ў сям'і гэта ведаюць», - сказала яна, дадаўшы, што будзе дамагацца справядлівасці ў пытанні аб прычынах смерці яе бацькі.

***

Майкл Джэксан памёр 29 чэрвеня 2009 года ў сваім доме ў Лос-Анджэлесе. Прычынай смерці спевака, як высветліла расследаванне, стала перадазіроўка лекавых прэпаратаў, у тым ліку моцнага седатыўнага сродку — прапафолу.

Доктар Джэксана Конрад Мюрэй, які зрабіў ін'екцыю, якая стала для спевака смяротнай, у 2011 годзе быў прызнаны вінаватым у ненаўмысным забойстве і асуджаны на 4 гады турмы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0