Лінія электробусаў будзе запушчаная ў Мінску вясной бягучага года.Пра гэта паведаміў сёння старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях (ДКНТ) Аляксандр Шумілін на прэс-канферэнцыі, прысвечанай Дню беларускай навукі, перадае БелТА.

«Гэтай вясной (да 1 сакавіка або да 1 красавіка) у Мінску будзе запушчана лінія, на якую выйдуць 20 электробусаў. Кожны грамадзянін зможа апрабаваць новы від транспарту», — сказаў Аляксандр Шумілін.

Ён нагадаў, што першы электробус у Беларусі быў запушчаны перад Новым годам. «Каля 60% элементаў электробуса — беларускай распрацоўкі», — адзначыў старшыня ДКНТ.

Аляксандр Шумілін таксама распавёў, што ў Гродне запускаецца лінія грамадскага транспарту, на якую выйдуць тралейбусы са значным аўтаномным ходам. «Частку маршруту падобны тралейбус будзе ехаць на акумулятарах, а частку — як звычайны тралейбус. Гэта распрацоўка прадпрыемства «Белкамунмаш», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0