26.01.2017 / 10:46

Нарвежку прызналі самай прыгожай пажарнай у свеце ФОТЫ 15

Жыхарка Нарвегіі праславілася ў сацсетцы Instagram як самая прывабная пажарная ў свеце, піша Daily Mail.

Як адзначае выданне, 30-гадовая Гун Нартэн (Gunn Narten) спадабалася 49 тысячам падпісчыкаў эфектнай знешнасцю і тым, што публікуе шмат карысных парадаў па фітнэсе. Акрамя пажарнай службы, яна працуе яшчэ і асабістым трэнерам.

Дзяўчына таксама выкладвае ў сваім акаўнце фатаграфіі працоўных момантаў: на некаторых кадрах яна ў форменнай вопратцы і ў процігазе.

На адной з фатаграфій бачна, як Нартэн у доказ сваёй фізічнай формы прыўзняла пажарную машыну.

«Калі я наймалася на працу, мая мама сказала: «Я ніколі не чула пра пажарных жаночага полу. Навошта табе гэта?» І я адказала: «А чаму б і не», — падзялілася ўспамінамі Гун Нартэн.

Гун распавяла, што людзі бываюць здзіўлены, даведаўшыся, што яна пажарная, а некаторых мужчын палохае яе прафесія. Нягледзячы на гэта, як прызнаецца жанчына, яна ні разу не пашкадавала аб сваім выбары. Пасля працы Нартэн любіць падкрэсліць сваю жаноцкасць і насіць прыгожыя сукенкі.

Holidays ✨ #familytimeisthebesttime changed the training clothes for a dress #onceinabluemoon #Christmas #holiday #familietid

Фото опубликовано Gunn Narten (@narten86)

nn.by

3
МатрУна / Адказаць
26.01.2017 / 11:06
красавица !
1
Кнехт / Адказаць
26.01.2017 / 11:08
Прыгажуня!
17
вася / Адказаць
26.01.2017 / 11:28
так сабе. Герасiменя прыгажэй, асаблiва з сырам i каубасой.
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру