Вінус і Серэна Уільямс выйшлі ў фінал Australian Open.

Pacific Press

Pacific Press

Старэйшая — 36-гадовая Вінус — у трох сэтах перамагла сваю суайчынніцу Коку Вандэвей з лікам 6:7 (3:7), 6:2, 6:3. 

А 35-гадовая Серэна Уільямс разграміла харватку Мір'яну Лучыч-Бароні — 6:2, 6:1.

На шляху да фіналу Серэна Уільямс не прайграла ніводнага сэта. Перамога ў вырашальным матчы дазволіць ёй абыйсці ў рэйтынгу WTA немку Ангеліку Кербер і зноў стаць першай ракеткай свету.

Вінус і Серэна Уільямс раней восем разоў сустракаліся ў фіналах турніраў «Вялікага шлема».Па асабістых сустрэчах Серэна вядзе 6:2.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0