Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл, выступаючы на Калядных чытаннях у Дзярждуме, прапанаваў дэпутатам падумаць аб мэтазгоднасці стварэння ў краіне спецыяльных банкаў для бедных слаёў насельніцтва, перадае ВВС. 

Паводле яго слоў, падобная фінансавая сістэма паспяхова існуе ў Індыі.

«Часам чалавеку проста трэба было 200 даляраў, каб пачаць сваю справу. І вось знайшоўся чалавек, сам з беднякоў, які стварыў выдатную сістэму банкаў для бедных — без гэтых шалёных працэнтаў, без таго, каб закабаляць людзей. Але часам гэтыя 200-300 даляраў дапамагалі чалавеку пачаць сваю справу. Гэтая ініцыятыва была вельмі высока ацэненая тымі, з кім мне даводзілася яе абмяркоўваць», — распавёў прадстаяцель РПЦ аб індыйскім досведзе.

Магчыма, прадстаяцель РПЦ меў на ўвазе бізнэсмэна з Бангладэш, які нарадзіўся ў брытанскай Індыі, Мухамада Юнуса.

Кірыл таксама сказаў, што лічыць амаральнай «практыку ліхвярства» ў галіне мікракрэдытаў для насельніцтва.

«Многія сем'і ў нашай краіне пацярпелі ад мікракрэдытаў. Дробныя крэдыты, кароткатэрміновыя пазыкі, якія прадастаўляюць часцей за ўсё малазабяспечаным людзям. Яны бяруць крэдыты, не разумеючы, у якую даўгавую яму ўвязваюцца. Гэта абсалютна амаральная практыка ліхвярства», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?