Па адной і той жа справе былі арыштаваныя кіраўнік аднаго з кіберпадраздзяленняў ФСБ РФ і топ-менеджар «Лабараторыі Касперскага», піша расійскі «Коммерсантъ». 

caymanreporter.com 

caymanreporter.com 

Руслан Стаянаў з «Лабараторыі Касперскага» кіраваў аддзелам па выяўленні кіберзлачынстваў, Сяргей Міхайлаў быў намеснікам кіраўніка Цэнтра інфармацыйнай бяспекі ФСБ.

Расследаванне Упраўлення ўласнай бяспекі ФСБ вядзецца па падазрэнні ў парушэнні арт. 275 КК РФ («Дзяржаўная здрада»), распавяла крыніца газеты.

Крыніцы газеты, блізкія да ФСБ і інтэрнэт-бізнэсу, паведамілі, што правяраецца інфармацыя пра атрыманне супрацоўнікам ЦІБ ФСБ грошаў ад адной з замежных арганізацый.

«Гэты чалавек, на мой погляд, шмат у чым нефармальна вызначае палітыку ўсёй галіны кібербяспекі і інтэрнэт-камерцыі», - распавёў пра Міхайлава заснавальнік плацежнай сістэмы Chronopay Павел Урублеўскі.

Аддзел па выяўленні кіберзлачынстваў «Лабараторыі Касперскага» афіцыйна супрацоўнічаў з ФСБ і МУС РФ з 2013 года. Сам Стаянаў да 2006 года працаваў у Упраўленні спецыяльных тэхнічных мерапрыемстваў (Упраўленне «К») ГУУС Масквы.

Паводле меркавання крыніц РБК, справа — вынік супрацьстаяння ўнутры спецслужбы, спаборніцтвам паміж ЦІБ ФСБ і Цэнтрам абароны інфармацыі і спецыяльнай сувязі ФСБ.

Арыштаваныя маглі быць звязаныя з хакерскай групоўкай «Шалтай-Балтай», заявіла крыніца тэлеканала «Царьград», які належыць мільянеру Канстанціну Малафееву. 

Хакерская група «Шалтай-Балтай», якая, па меркаванні экспертаў «Царьграда», звязаная з ЦРУ ЗША, падазраецца у шматразовым узломе камп’ютарных даных расійскай палітычнай эліты.

Малафееў звязаны з расійскімі спецслужбамі і адкрыта падтрымліваў антыўкраінскія ўзброеныя фарміраванні на Данбасе. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?