Першым намеснікам міністра спорту і турызму стаў 49-гадовы Вячаслаў Дурноў. Чым ён вядомы?

Уся кар'ера гэтага чыноўніка, які нарадзіўся ў вёсцы Астроўшчына Полацкага раёна, прайшла ў Наваполацку.

Дурноў — прафесійны спарстмен, у 1990-ыя ён быў чэмпіёнам свету і Еўропы па вадналыжным спорце.

Дурноў скончыў Наваполацкі палітэхнічны інстытут і сем гадоў лічыўся інжынерам на «Паліміры».

Пасля заканчэння кар'еры ён стаў трэнерам, а пасля дырэктарам дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерва ў Наваполацку.

У 2009 годзе Дурноў стаў начальнікам аддзела фізкультуры, спорту і турызму Наваполацкага гарвыканкама, а праз год — віцэ-мэрам. Увесь гэты час Наваполацкі гарвыканкам узначальвала Наталля Качанава, цяперашняя кіраўніца Адміністрацыі прэзідэнта.

У 2014 годзе Дурнова адправілі кіраваць Наваполацкім гарадскім саветам дэпутатаў, а сёлета перавялі ў Мінск, прычым адразу першым намеснікам міністра.

Дурноў заняў месца Аляксандра Гагіева. «Прэсбол» анансаваў гэтую «замену» яшчэ два тыдні таму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?