Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі пацвердзіў факт затрымання вядомага бізнэсмена і блогера, кіраўніка кампаніі «СарматТэрма-Інжынірынг» Аляксандра Кныровіча. Такая інфармацыя была агучаная ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1», паведамляе БелТА.

Фота bel.biz

Па выніках аператыўнай распрацоўкі затрыманыя і змешчаныя пад варту ў СІЗА КДБ 11 чалавек. Сярод затрыманых і Аляксандр Кныровіч.

Устаноўлена, што з 2014 года прадстаўнікі кампаніі «СарматТэрма-Інжынірынг» забяспечвалі правядзенне заказных біржавых таргоў для рэалізацыі дарагой прадукцыі. Шляхам змовы і подкупу кіраўнікоў і службовых асоб прадпрыемстваў ЖКГ і арганізацый энергетыкі зламыснікі арганізоўвалі ценявыя тэндары. Пры гэтым сумы «адкатаў» закладваліся фірмай у сабекошт прадукцыі, завышаная цана якой улічвалася пры фармаванні камунальных тарыфаў. Гэта значыць фактычна прыбытак камерсантаў і хабары службовых асоб аплачваліся за кошт насельніцтва. За два апошнія гады фірма «СарматТэрма-Інжынірынг» такім крымінальным шляхам паставіла дзяржструктурам труб на 90 млн рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0