Першы кіраўнік г. зв. «Луганскай народнай рэспублікі» Валерый Болатаў памёр. Пра гэта РБК заявіў экс-прэм'ер «Данецкай народнай рэспублікі» Аляксандр Барадай і пацвердзіла крыніца, блізкая да Болатава. Прычыны смерці высвятляюцца.

Барадай сказаў, што аб смерці Болатава паведамілі яго блізкія, удакладніўшы, што не ведае падрабязнасці.

ТАСС

Кіраўнік інфармацыйнага цэнтра «Паўднёва-ўсходні фронт» Канстанцін Кнырык сказаў «Інтэрфаксу», што Болатаў «памёр, папярэдне, ад сардэчнага прыступу ў сваёй кватэры ў Маскве некалькі гадзін таму». «Яму раптам стала дрэнна», — дадаў Кнырык.

У красавіку 2014 года на народным сходзе жыхароў Луганска Болатаў быў абраны часова выконваючым абавязкі «народнага губернатара» Луганскай вобласці. Ён удзельнічаў ва ўзброеным захопе будынка Кіравання СБУ ў Луганскай вобласці, быў адным з камандзіраў «арміі Паўднёва-Усходу». 14 жніўня 2014 года сышоў у адстаўку пасля ранення. Яго змяніў на пасадзе верхавода «ЛНР» Ігар Платніцкі.

Барадай заявіў, што ад імя Саюза добраахвотнікаў Данбаса прапануе ўладам «ЛНР» увекавечыць памяць першага лідара непрызнанай рэспублікі, паставіўшы яму помнік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?