Групоўка стала вядомая пасля публікацыі перапіскі высокапастаўленых чыноўнікаў, у тым ліку прэм'ер-міністра Дзмітрыя Мядзведзева і віцэ-прэм'ера Аркадзя Дварковіча, адзначае DW.

Як піша «Росбалт», Анікеева «выманілі» з Украіны, адкуль ён «вяртацца не збіраўся». ФСБ выставіла яму абвінавачванне па артыкуле 272 КК РФ (Неправамерны доступ да камп'ютарнай інфармацыі).

Акрамя таго, напярэдадні паведамлялася пра затрыманне яшчэ аднаго ўдзельніка групоўкі «Шалтай-балтай». Паводле выдання, ім аказаўся супрацоўнік цэнтра інфармацыйнай бяспекі (ЦІБ) ФСБ Дзмітрый Дакучаеў. Ён быў узяты пад варту ў снежні 2016 года. Разам з ім быў затрыманы таксама адзін з кіраўнікоў ЦІБ Сяргей Міхайлаў і топ-менеджар «Лабараторыі Касперскага» Руслан Стаянаў.

Паводле СМІ, менавіта Міхайлаў і быў куратарам групоўкі «Шалтай-балтай» у апошнія месяцы, а Дакучаеў з'яўляўся непасрэдным выканаўцам узломаў.

Цяпер яны праходзяць па справе аб дзяржаўнай здрадзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?