Прыезд спадара Вінцука Вячоркі, вядомага мовазнаўцы, грамадскага дзеяча, аўтара праграмы на Радыё Свабода «Па-беларуску з Вінцуком Вячоркам», прыцягнуў увагу беларусаў Нью-Ёрка і ваколіцаў.

Сустрэча адбылася 29 студзеня ў грамадскай зале Сабора Кірылы Тураўскага. Гаворка ішла пра беларускую мову і яе значэнне ў фармаванні светапогляду чалавека. Людзі, якія жывуць у чужым моўным асяроддзі найбольш востра адчуваюць патрэбу ў роднай мове. Таму сустрэча праходзіла пры актыўным удзеле слухачоў.

Вінцук Вячорка не толькі распавёў пра гісторыю і развіццё беларускай мовы, але і заахвоціў слухачоў паўдзельнічаць у апытанках і тэстах.

Сустрэча прайшла ў цёплай сяброўскай атмасферы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?