Пераможцай конкурсу прыгажосці «Міс Сусвет» стала францужанка Ірыс Мітэнар. Аб гэтым паведамляецца на афіцыйным сайце конкурсу.
AP
Сам конкурс праходзіў на Asia Arena ў горадзе Маніла на Філіпінах.
Мітэнэр нарадзілася ў Францыі ў горадзе Ліль. Яна з'яўляецца студэнткай і вучыцца ўжо пяць гадоў на хірурга-стаматолага. Мітэнэр любіць займацца экстрэмальнымі відамі спорту, падарожнічаць і гатаваць сучасныя французскія стравы. Як адзначаецца на сайце «Міс Сусвет», Мітэнэр падабаецца рабіць людзей шчаслівымі, і яна займаецца валанцёрствам, піша rbc.ru.
Другое месца ў конкурсе атрымала прадстаўніца з Гаіці Ракель Пелісье, на трэцім — Андрэа Товар з Калумбіі.
missuniverse.com
Мітэнэр стала другой францужанкай, якая перамагла ў конкурсе «Міс Сусвет». У 1953 годзе яго выйграла Лоры Крысціян Мартэль.
Конкурс прыгажосці «Міс Сусвет» з'явіўся ў ЗША і праводзіцца з 1952 года. У ім бяруць удзел незамужнія жанчыны ва ўзросце ад 18 да 26 гадоў.
У 2015 годзе «Міс Сусвету» стала філіпінка Піа Алонса Вурбах.
Reuters.com