У Беларусі на гэтым тыдні чакаецца спакойнае, слабамарознае, але сырое надвор'е. Тэмпературны рэжым прагназуецца на 3—5°С вышэйшым за норму. Пра гэта Tut.by распавёў начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі Дзмітрый Рабаў.

Reuters.com

Reuters.com

У аўторак, 31 студзеня, у асобных раёнах, пераважна па поўначы краіны, невялікі снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература ноччу -3 — -9°С, па паўднёвым усходзе -10 -14°С; удзень -1 — -7°С.

У сераду, 1 лютага, пераважна без ападкаў, толькі ноччу і раніцай у крайніх паўночна-ўсходніх раёнах Беларусі магчымы невялікі снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература ноччу -3 — -9°С, пры праясненнях да -12°С; днём 0 — -5°С.

У чацвер, 2 лютага, пераважна без ападкаў, толькі днём у крайніх паўднёва-заходніх раёнах магчымыя кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература ноччу -3 — -8°С, пры праясненнях да -10°С; днём -4 — + 3°С.

Далей, надвор'е будзе фармаваць атмасферны фронт, які будзе перамяшчацца праз Беларусь з паўднёвага захаду Еўропы.

У пятніцу, 3 лютага, у асобных раёнах краіны кароткачасовы снег, мокры снег, слабы туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература ноччу -1 -7°С, пры праясненнях да -9°С; днём -5 — + 2°С.

У выходныя дні ў асобных раёнах краіны невялікі снег, мокры снег, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература ноччу 0 — -7°С, пры праясненнях -8 — -12°С; днём -6 — + 1°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0