Прыкладна два дзясяткі чалавек сабраліся 30 студзеня ля будынка Міністэрства эканомікі ў Мінску, дзе ў 15.00 павінна пачацца пасяджэнне рабочай групы па пытаннях дзейнасці ІП пры грамадска-кансультатыўнай радзе па развіцці прадпрымальніцтва.

На сустрэчы павінен абмяркоўвацца праект указа аб спрашчэнні дзейнасці індывідуальных прадпрымальнікаў, распрацаваны РГА «Перспектыва», або так званы народны праект.

Шумчанка паведаміў журналістам, што падрыхтаваў да сённяшняй сустрэчы зварот да ўладаў з патрабаваннем прыняць распрацаваны «Перспектывай» праект указа. Ён прапануе членам рабочай групы падпісаць гэты зварот. У ім адзначаецца, што «за апошні час умовы працы ІП у частцы рознічнага гандлю працягваюць пагаршацца»; «становішча на рынках і ў гандлёвых цэнтрах працягвае заставацца напружаным, гатовым выбухнуць хваляваннямі ў любы момант і прывесці да масавых акцый пратэсту па ўсёй краіне».

Прадпрымальнікі пратэстуюць супраць высокіх падаткаў, зазначаючы, што ІП стала вельмі цяжка працаваць.

«Мы не хочам закрывацца і пераходзіць у катэгорыю дармаедаў», — кажа адна жанчына.

«Мы хоць ствараем нейкія рабочыя месцы. А куды нам ісці? Сацыяльная пенсія зараз вельмі маленькая».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?