У Нігерыі ва ўзросце 93 гадоў памёр былы ісламскі прапаведнік, вядомы як баба (бацька) Масаба, у якога было 86 жонак, піша ВВС.

Getty

Getty

Махамед Бэла Абубакар памёр у сваім доме ў суботу ад захворвання, якое не называецца. На яго пахаванне ў нядзелю сабраўся вялікая натоўп людзей.

Як паведамляе газета Nigeria's Daily Trust, у 2008 годзе, калі Абубакар стаў медыйнай асобай, у яго было 86 жонак, а на момант смерці — ужо 130.

Паводле даных газеты, некаторыя яго жонкі цяжарныя. Выданне піша, што ў прапаведніка засталіся 203 дзіцяці.

У 2008 годзе, па дадзеных ВПС, у Махамеда Абубакар было 170 дзяцей.

Некалькі жонак прапаведніка дзевяць гадоў таму распавялі, што пазнаёміліся з Махамедам Абубакарам, калі прыйшлі да яго з надзеяй атрымаць вылячэнне ад хвароб. З іх слоў, дзякуючы дапамозе Абубакара яны сапраўды пазбавіліся ад сваіх хвароб.

«Я іх не шукаю, яны самі прыходзяць да мяне. Я ўспрымаю гэта як загад Алаха і проста жанюся з імі», — распавядаў прапаведнік. Многія з яго жонак значна маладзейшыя за яго дзяцей.

Адна з жонак прапаведніка, Ганіят, распавяла, што пазнаёмілася з Махамедам Абубакарам, калі яшчэ была школьніцай — маці прывяла яе да прапаведніка, каб атрымаць параду ў лячэнні хваробы. Пасля кансультацыі яна атрымала прапанову аб замужжы.

«Я адказала, што не магу выйсці замуж за пажылога чалавека, але ён сказаў, што так загадвае Алах», — распавядала Ганіят у 2008 годзе. На той момант яна была замужам за прапаведнікам 20 гадоў.

Большасць мусульманскіх багасловаў сыходзяцца ў меркаванні, што Каран дазваляе мусульманіну мець не больш за чатырох жонак, пры ўмове, што ён зможа забяспечваць іх і надаваць ім роўную ўвагу. Аднак Абубакар спасылаўся на тое, што Каран не прадугледжвае пакаранне для чалавека, у якога больш за чатыры жонкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?