Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што яго міграцыйныя абмежаванні, якія забараняюць уезд у Штаты грамадзянам сямі краін, накіраваныя на абарону амерыканцаў ад тэрарыстаў і не датычацца рэлігіі.

Пра гэта гаворыцца ў яго заяве адносна ўказу аб узмацненні жорсткасці міграцыйнай палітыкі, апублікаваным тэлеканалам ABC News ў Twitter.

«Хачу растлумачыць, што гэта не забарона для мусульман, як пра гэта няправільна паведамілі СМІ. Гэта не пытанне рэлігіі — гэта пытанне тэрарызму і спроба зрабіць нашу краіну больш бяспечнай», - гаворыцца ў яго заяве.

Трамп адзначыў, што «ў свеце існуе больш за 40 розных краін, у якіх большасць жыхароў — мусульмане, і гэты ўказ іх не тычыцца».

Нагадаем, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп забараніў уезд у Штаты грамадзянам сямі краін — Ірака, Ірана, Лівіі, Самалі, Судана, Сірыі і Йемена.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?