Украінская армія ўжывае тактыку «жабіных скачкоў», калі на многіх участках падраздзяленні вайскоўцаў перасоўваюцца па начах на 200—500 м наперад і замацоўваюцца на новай тэрыторыі», — піша Газета.Ru.

Выданне канстатуе, што з ужываннем такой тактыкі ўкраінскімі ваеннымі «захопліваюцца ў асноўным стэпавыя ўчасткі ў непасрэднай блізкасці ад дарог, па якіх ідзе забеспячэнне стратэгічных пазіцый».

«Такім чынам, па сцвярджэнні крыніц «Газеты.Ru», «без стрэлаў і страт» была ўзятая ключавая вышыня па напрамку на Стаханаў, куды падраздзяленням ДНР зараз не могуць бесперашкодна дастаўляць ваду, ежу і боепрыпасы», — піша расійскае выданне.

Яно заяўляе, што так украінскім вайскоўцам удалося заваяваць умацаваную пазіцыю «за 200 м ад Данецкай фільтравальнай станцыі, над якой пазней быў узняты ўкраінскі сцяг».

«З'яўленне ў гэтым адчувальным месцы перадавых пазіцый УСУ азначае агнявы кантроль участка трасы Данецк — Горлаўка, які і так ужо «перакрыты» баямі ў прамзоне Аўдзееўка. Цяпер паток грузаў у Горлаўку, Енакіева і Луганск з Данецка ідзе праз Ясінаватую і выходзіць на Горлаўскую трасу за паўтара кіламетра ад новых пазіцый УСУ.

Украінцам, каб перакрыць найважнейшую для самаабвешчаных рэспублік транспартную артэрыю, не трэба браць ніякіх населеных пунктаў — міма Васільеўкі можна прасоўвацца ўздоўж трасы па «лясах», у якія ператварыліся закінутыя пладовыя сады тутэйшага саўгаса», — гаворыцца ў публікацыі.

Адзначаецца таксама, што, «паводле аповедаў байцоў ДНР, у большасці выпадкаў яны сапраўды не пакідаюць пазіцыі, проста за кошт «жабкіных скачкоў» адлегласць да суперніка часта з 1,5 км скарачаецца да 150 м».

«Яшчэ адной гарачай кропкай гэтай зімы з'яўляецца Дэбальцава. Крыніца «Газеты.Ru» у батальёне 3-й мотастралковай брыгады 1-га армейскага корпуса ДНР пацвердзіла, што іх падраздзяленне адышло ў студзені на 500 м і пад кантролем УСУ аказалася сяло Калінава пад Дэбальцавым. Калінава толькі намінальна можна аднесці да «населенага пункта, і, хутчэй, яно ўпісваецца ў тактыку захопу «участкаў стэпе». Ва ўсякім разе ў Дэбальцаве «Газете.Ru» захоп Калінава не змаглі пацвердзіць», - адзначаецца ў публікацыі.

«Украінскія крыніцы сцвярджаюць, што УСУ падышлі да Дэбальцава на 6 км і што ў «паўакружэнні» разам з ім ужо знаходзяцца Горлаўка, Дакучаеўск і Ясінаватая. Скаардынаваны рух войскаў адразу на пяці напрамках па ўсёй лініі фронту не можа быць выпадковым. Тым больш, калі ён супадае з настойлівымі палітычнымі патрабаваннямі ўкраінскіх перамоўшчыкаў у мінскай кантактнай групе вярнуцца да лініі супрацьстаяння ад 19 верасня 2014 года», — піша Газета.Ru.

Выданне лічыць, што «розніца паміж вераснем 2014 года і цяперашняй сітуацыяй ўзору лютага 2015 года складае 1,5 тыс. кв. км тэрыторыі».

«У спрэчную зону ўваходзяць таксама два буйныя гарады - Дэбальцава і Дакучаеўск, якія па картах першых мінскіх пагадненняў былі украінскімі. Сёлы на марыупальскім кірунку аж да Саханкі і Камінтэрнава таксама былі на гэтай карце пад кантролем УСУ.

Наперадзе два магчымыя сцэнары: успышка вайны з поўным акружэннем «спрэчных» гарадоў або стварэнне жорсткай перамоўнай пазіцыі, звязанай з працягам «паўзучага наступу» і дыпламатычным ціскам», — заключае Газета.Ru.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0