Пра гэта заявіў БелаПАН 31 студзеня ў Мінску перад адкрыццём міжнароднай спецыялізаванай выставы «Беллегмаш 2017» першы намеснік старшыні канцэрна «Беллегпрам» Вячаслаў Мірусін.

«Фактычна ўсе абавязацельствы перад СГА Беларусь прыняла пры ўваходжанні ў гэтую арганізацыю асноўнага гандлёвага партнёра — Расіі. Усе тарыфныя і нетарыфныя механізмы рэгулявання СГА Беларусь выконвае. Мы дастаткова даўно ўжо працуем ва ўмовах СГА», — адзначыў першы намеснік старшыні канцэрна.

Ён таксама нагадаў, што Еўрасаюз прыняў рашэнне аб зняцці тэхнічнага бар'ера ў гандлі Беларусі з ЕС — кватавання паставак тэкстыльнай прадукцыі. «Мы думаем, што гэта нам паспрыяе і ў плане нарошчвання туды экспарту», — сказаў Мірусін.

Паводле яго слоў, прадпрыемствы канцэрна працуюць над дыверсіфікацыяй экспарту. «Безумоўна, праца па асваенні новых рынкаў вядзецца і канцэрн выканаў заданне ўрада: экспартныя пастаўкі склалі 6,1 млн долараў пры задачы ў 5 млн. Такая праца будзе працягвацца. Не ўсе тавары беларускай лёгкай прамысловасці могуць быць запатрабаваны на новых рынках. Па-ранейшаму асноўным партнёрам застаецца Расія, і гэта стабільнасць нашых экспартных паставак, але праца па дыверсіфікацыі экспарту будзе весціся», — адзначыў Мірусін.

Як паведамлялася, 23—26 студзеня ў Жэневе адбыўся чарговы раўнд перамоваў аб далучэнні Беларусі да СГА. Беларусь — адзіная дзяржава Еўразійскага эканамічнага саюза, якая не з'яўляецца членам Сусветнай гандлёвай арганізацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?