Еўрапейскі суд у Люксембургу пастанавіў, што краіны ЕС могуць адмаўляць тым просьбітам прытулку, хто быў абвінавачаны ў датычнасці да дзейнасці тэрарыстычных груп, паведамляе ВВС. 

Гэтае рэкамендацыйнае рашэнне вышэйшая судовая інстанцыя Еўрасаюза вынесла ў сувязі з справай мараканца Мустафы Лаўнані, які прасіў аб прытулку ў Бельгіі. Суд вырашыў, што хоць Лаўнані сам не ўчыняў тэрарыстычных нападаў, даказана, што ён быў уцягнуты ў дзейнасць звязанай з «Аль-Каідай» групоўкі «Мараканская ісламская баявая група».

Як высветліў раней суд Бельгіі, просьбіт прытулку абавязаўся аказваць групоўцы дапамогу ў атрыманні падробных пашпартоў і вярбоўцы баевікоў, гатовых адправіцца ў Ірак.

У рашэнні суда гаворыцца, што ў прадастаўленні прытулку можна адмовіць у тым ліку і тым асобам, якія, як Лаўнані, якім-небудзь чынам былі ўцягнутыя ў працэс вярбоўкі баевікоў або дапамагалі перасекчы мяжу тэрарыстам, што планавалі напады.

Мустафа Лаўнані, звяртаючыся з просьбай аб прадастаўленні прытулку, растлумачыў, што не хоча вяртацца на радзіму, бо баіцца пераследу. Па яго словах, у Марока яго будуць лічыць джыхадыстам і радыкальным ісламістам.

Раней суд Бельгіі прысудзіў Лаўнані да шасці гадоў турмы за ўдзел у дзейнасці суполкі «Мараканскай ісламскай баявой групы» у Бельгіі. У рашэнні суда адзначаецца, што групоўка, у працу якой быў уцягнуты падсудны, знаходзіцца ў «чорным спісе ААН» з 2002 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?