Дзяржаўнае прадпрыемства «Мінскі Камароўскі рынак» 1 лютага аб'яўляе зніжкі 20%, паведамілі БЕЛТА ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.
Ніжэйшымі на 20% будуць цэны на агародніну і фрукты, мясныя паўфабрыкаты, спецыі, мяса птушкі і паўфабрыкаты з мяса птушкі, сухафрукты, арэхі, бакалейныя і касметычныя тавары, свежамарожаную рыбу, саленні. Таннейшымі на 20% таксама будуць кандытарскія і каўбасныя вырабы.
Зніжка прадугледжана і на абедзеннае меню ў сталовай, кандытарскія вырабы ўласнай вытворчасці, разліўную каву.
На прадпрыемстве звярнулі ўвагу, што пры нізкіх тэмпературах гандаль плодаагародніннай прадукцыяй ажыццяўляецца толькі на гандлёвых месцах у адміністрацыйна-гаспадарчым корпусе і ў гандлёвых радах крытай часткі рынку.