У мабільнай праграме з афлайн-картамі Maps.Me, якую стварылі беларускія распрацоўшчыкі, з'явілася функцыя разумнага пошуку.

Пасля абнаўлення Maps.Me зможа разумець пошукавыя запыты, нават у выпадку, калі яны напісаныя з памылкамі друку. Паводле інфармацыі распрацоўшчыкаў, асабліва карыснай будзе навінка ў незнаёмых гарадах, калі турысты ўводзяць інфармацыю, якая ўспрымаецца на слых.

Таксама ў свежай версіі турыстам стане зручней знаходзіць гатэлі па рэйтынгу і цане.

Каманда, якая працуе ў дадзены момант над праектам, падкрэслівае, што хоча, каб Maps.Me быў не проста мабільнай картай, а ўніверсальным інструментам для арыенціроўкі на мясцовасці.

Раней праграма была дапоўненая функцыяй, якая дапамагае даведацца пра заторы на дарогах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0