Выйшаў лютаўскі нумар «Нашай Нівы». Сёння яго ўжо можна атрымаць па падпісцы, ці купіць у кіёсках.
У нумары друкуюцца наступныя артыкулы:
«Айчына нашых мараў: што хаваецца ў дэталях». Палеміка Алеся Белага з Уладзімірам Арловым і Паўлам Татарнікавым, іх кнігай «Айчына: ад Рагнеды да Касцюшкі».
Артыкул Аляксандра Гелагаева «Уніформа: у кожнай нацыі свая».
Ганна Ларыёнава адказвае на рэцэнзію Антона Лявіцкага аб рамане Зянона Пазняка «Палын-палын».
«Увесь час у свядомасці жыла думка: як так, нічога не засталося па чалавеку» — у Мінску дзейнічае Школа пошуку інфармацыі пра рэпрэсаваных сваякоў.
Здраднікі і «кантактныя асобы». Штрыхі да пяці гістарычных партрэтаў з XIV ст ад Піліпа Падбярозкіна.
А таксама апавяданне Алеся Кіркевіча «Пясчаны бераг» і многае іншае.
Газета «Наша Ніва» на паперы цяпер выдаецца раз на месяц на 24 старонках і на яе можна лёгка і выгадна падпісацца праз «Белпошту».
Кошт падпіскі на месяц — 2,53 рубля (індэкс 63125), для прадпрыемстваў — 2,53 (індэкс 631252). Рэдакцыя знізіла цану падпіскі на першае паўгоддзе. Прычым аплаціць можна і не ўстаючы з крэсла.
Падрабязную інструкцыю падпіскі на газету праз інтэрнэт крок за крокам можна знайсці тут.
Як падпісацца на pdf-версію — чытайце тут.
Памятайце, што Наша Ніва / NN.BY — незалежная газета. Яна існуе на ахвяраванні і грошы з продажаў. Таму яна адлюстроўвае інтарэсы беларускага грамадства, а не дзяржавы. Наша Ніва была заснаваная ў 1906, адноўленая ў 1991. Ахвяраваць грошы на НН можна ў любым банку, а таксама праз АРІП. Дзякуй за падтрымку!