«Я ІП, быў па сваіх справах у падатковай, у суседні кабінет заходзілі па чарзе «дармаеды» з лістамі шчасця. З кабінета чуліся то праклёны, то агрэсіўныя крыкі, лямант, то плач, — піша «Нашай Ніве» чытач Віктар Л. — Мне стала больш шкада падаткавікоў, чым «туніядцаў». Увесь гнеў народа абрынуўся на падаткавікоў, а яны не могуць нічога слушнага адказаць, апраўдаць указ. Выключная псіхалагічная напружанасць. А займацца сапраўднымі ўхілістамі ад падаткаў няма ім калі цяпер», — піша чытач.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?