Як паведамляе Delfi, па выніках апытання, праведзенага цэнтраў вывучэння грамадскай думкі і рынку Vilmorus па замове літоўскага МЗС, большасць апытаных (64%) назвалі Расію самай недружалюбнай дзяржавай у дачыненні да Літвы. Другое месца ў гэтым спісе заняла Беларусь (20%).

Рэспандэнты лічаць, што Літва павінна актыўна супрацоўнічаць з Латвіяй (67%), Польшчай (65%), Эстоніяй (62%), больш за палову апытаных (59%) паказалі і Нямеччыну.

На пытанне аб тым, як абранне Дональда Трампа прэзідэнтам ЗША можа паўплываць на літоўска-амерыканскія адносіны і на сітуацыю з бяспекай у рэгіёне, 39% рэспандэнтаў адказалі, што нічога па сутнасці не зменіцца, 27% — што можна чакаць пагаршэння, бо становішча ў міжнароднай сферы становіцца непрадказальным, а 8% перакананыя, сітуацыя павінна палепшыцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0