Грамадства1515

Міністр адукацыі анансаваў скарачэнне тэрмінаў навучання па некаторых спецыяльнасцях 

Міністр адукацыі Ігар Карпенка падчас размовы з журналістамі анансаваў скарачэнне тэрмінаў навучання па некаторых спецыяльнасцях ва ўстановах вышэйшай адукацыі, паведамляе БелТА.

«Мы паглядзелі тэрміны падрыхтоўкі па шэрагу спецыяльнасцяў. Ёсць спецыяльнасці, па якіх мы можам рыхтаваць 4—4,5 года. Гэта ўжо ў практыцы ўкаранёна», — сказаў Ігар Карпенка. Ён дадаў, што ёсць яшчэ каля 50 спецыяльнасцяў, дзе можна прадугледзець перавод на скарочаны тэрмін навучання, то бок, да 4—4,5 гадоў.

Тым не менш існуюць спецыяльнасці, па якіх перавесці навучанне на скарочаны тэрмін немагчыма. Міністр прывёў у прыклад медыцынскія спецыяльнасці, спецыяльнасці для ядзернай энергетыкі, некаторыя творчыя спецыяльнасці (напрыклад, архітэктура, скульптура), дзе патрабуецца больш працяглая падрыхтоўка. У новай рэдакцыі Кодэкса аб адукацыі гэта будзе закладзена.

Каментары15

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны11

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны

Усе навіны →
Усе навіны

Магчыма, менавіта тут была вязніца Кейстута. Археолаг прыадкрывае сакрэты Крэўскага замка15

Як мінімум 68 мігрантаў загінулі ля берагоў Емена ў выніку крушэння лодкі, дзясяткі зніклі без вестак3

Расія моцна пашкодзіла важны мост у Херсоне. Ці кажа гэта пра падрыхтоўку да дэсанту на правы бераг?2

Лукашысты вераць, што змогуць зняць санкцыі ні за што. Гэта рэальна?25

У Вільні ў смеццевым кантэйнеры непадалёк ад амбасады Расіі знайшлі часткі цела забітага падлетка8

Прамова гэтага мінскага выпускніка на лінейцы ў 2020-м узарвала інтэрнэт. Што з хлопцам цяпер?10

Японцы з дапамогай 3D-друку пабудавалі дом з зямлі, а не бетону1

У Беларусі з'явілася вакансія з заробкам 33 тысячы рублёў. Каго шукаюць?1

У Празе на хакейным турніры на лёд выбегла раз'юшаная маці аднаго з гульцоў ВІДЭА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны11

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць