Міністэрства адукацыі разглядае пытанне стварэння незалежнага агенцтва кантролю якасці адукацыі, паведаміў міністр адукацыі Ігар Карпенка журналістаў 1 лютага перад сумесным пасяджэннем кіраўніцтва Мінадукацыі і камісій Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы і Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці.

Беларусь у 2015 годзе прынялі ў Балонскі працэс з умовай выканання дарожнай карты мадэрнізацыі адукацыі. Згодна з гэтым міжнародным дакументам, да канца 2017 года ў Беларусі павінна з`явіцца прававая аснова для стварэння незалежнага агенцтва кантролю якасці адукацыі ў адпаведнасці з еўрапейскімі стандартамі і інструкцыямі.

«Мы думаем над тым, у якім гэта будзе выглядзе, — сказаў міністр. — У цяперашні час пастаўленая задача па аптымізацыі дзяржапарату. Гэта значыць, што мы павінны ацаніць колькасць супрацоўнікаў міністэрства і іх функцыянальныя абавязкі. Гэта значыць не проста бяздумна скараціць нейкую колькасць кадраў, а падумаць, як мы павінны пераразмеркаваць».

«У выніку нейкая частка паўнамоцтваў можа адысці да структуры, якая будзе займацца кантролем якасці, — сказаў міністр. — Магчыма, мы надзелім большымі паўнамоцтвамі Інстытут кантролю якасці адукацыі».

Карпенка адзначыў, што ў цэлым беларуская сістэма адукацыі «ўпісваецца ў дарожную карту».

«Не скажу, што мы ад чагосьці адстаем ці нешта робім няправільна. Нам ніхто не ставіць такія жорсткія межы, што мы павінны ўсё пад лякалы зрабіць, як зрабілі недзе. Мы павінны дзейнічаць у інтарэсах нашай сістэмы адукацыі, у інтарэсах падрыхтоўкі кадраў для нашага рэальнага сектара эканомікі. Ніхто не супраць дарожнай карты, адзінай прасторы еўрапейскай вышэйшай адукацыі, але ў нас павінны быць свае інтарэсы. мы вылучаем бюджэтныя сродкі. Падрыхтоўка кадраў для галін, якія запатрабаваныя, — гэта своеасаблівая дзяржаўная замова. І мы маем права прафесійна паглядзець на тое, як усё гэта арганізаваць, а не проста ісці ў фарватары нейкіх установак, якіх, па сутнасці, жорсткіх і няма», — сказаў міністр.

Ён таксама адзначыў, што якасць адукацыі залежыць не толькі ад агенцтва, а ад шматлікіх фактараў, у тым ліку ад таго, наколькі сістэма адукацыі аператыўна рэагуе на патрэбу падрыхтоўкі кадраў, наколькі актыўна працуе з замоўцам. Карпенка прывёў у прыклад Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі, дзе актыўна працуюць з Паркам высокіх тэхналогій і іншымі замоўцамі. Так, у БДУІР у тым ліку дзякуючы замоўцам кадраў створаная сучасная матэрыяльна-тэхнічная база для навучання студэнтаў.

Разам з тым у справаздачы аб імплементацыі палажэнняў дарожнай карты, падрыхтаванай Грамадскім Балонскім камітэтам і іншымі экспертамі паводле вынікаў 2016 года, адзначаецца, што імплементацыя дарожнай карты ў Беларусі зведвае сур`ёзную рызыку. Адзначаецца, што, напрыклад, няма руху ў частцы прававой асновы стварэння незалежнага агенцтва кантролю якасці адукацыі ў адпаведнасці з еўрапейскімі стандартамі, не адмененае і прымусовае размеркаванне.

Справаздача апублікаваная на сайце Грамадскага Балонскага камітэта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?