Дзяржаўтаінспэкцыя папярэджвае пра магчымае затапленьне некаторых вуліц Менску ў сувязі з дажджом.
«У Менску ў другой палове дня чакаецца моцны дождж. Бачнасьць на дарогах пагоршыцца, магчымае затапленьне некаторых вуліц. Дзяржаўтаінспэкцыя сталіцы дужа просіць кіроўцаў быць надзвычай уважлівымі ды асьцярожнымі, пільнавацца хуткаснага рэжыму й дыстанцыі бясьпекі», паведамілі БЕЛТА ў ДАІ Менску.
Дзеля ўнікненьня заторавых сытуацый ДАІ рэкамэндуе абмінаць участкі вулічна‑дарожнай сеткі, на якіх магчымае затапленьне праезнай часткі, а менавіта:
- плошчы Бангалор,
- вуліцы Нямігі,
- праспэкту Дзяржынскага,
- вуліцы Харкаўскай,
- вуліцы Сталетава,
- скрыжаваньняў:
- праспэкту Пераможцаў і вуліцы Ігнаценкі,
- праспэкту Пушкіна й вуліцы Прытыцкага,
- вуліцы Маскоўскай ды вуліцы Талстога.
0
0
0
0
0
0