З 21 ліпеня па 25 жніўня па вуліцы М.Багдановіча (ад вуліцы Янкі Купалы да вуліцы А.Пашкевіч) абмяжоўваецца рух аўтатранспарту.

Як паведамляе Упраўленне ДАІ Мінгарвыканкама, рух будзе абмежаваны ў сувязі з выкананнем работ па замене ўчастка цепламагістралі № 24.

Дзяржаўтаінспекцыя прыносіць прабачэнні за часовыя нязручнасці і просіць вадзіцеляў выключыць гэтыя ўчасткі вулічна‑дарожнай сеткі са свайго маршруту.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0