Уладальнік аднаго з шынамантажоў, што працуе на завулку Дзяржынскага ў Гродне, дае 20% зніжку на паслугі ўсім, хто прад’явіць «ліст шчасця» з падатковай. Пра гэта піша Hrodna.life

«Мы ўсё бачым і разумеем, але з-за нашых законаў па сутнасці адкрыта апратэставаць гэта мы не можам. Наша акцыя хоць і трохі з гумарам, але камусьці сапраўды можа дапамагчы захаваць бюджэт», — распавёў уладальнік шынамантажу Павел.

Нагадаем, падатковыя інспекцыі ўжо выслалі патэнцыйным «дармаедам» больш за 240 тысяч «лістоў шчасця».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0