Дырэктарка тэлеканала «Белсат» Агнешка Рамашэўская пракаментавала інфармацыю пра спыненне фінансавання канала польскім МЗС. Пра гэта піша «Еўрарадыё». 

«Гэтую інфармацыю я ведаю 2 тыдні. «Белсат» дзейнічае на падставе дамовы ад 23 красавіка 2003 года паміж Міністэрствам замежных спраў Польшчы і Польскім тэлебачаннем, якая ўсталявала правілы гэтага функцыянавання», — кажа яна. 

Па словах Рамашэўскай, дамову могуць спыніць, але да канца 2017-га ўсё павінна застацца, як раней. Гэта значыць, што МЗС хоча з 2018 года змяніць, ці скончыць фінансаванне тэлеканала. А сёлета МЗС павінен выканаць свае абавязкі фінансавання згодна з умовай.

«Увесь час ідуць размовы, як будзе працаваць тэлеканал у 2018 годзе. Я ўпэўненая, што «Белсат» павінен застацца на спадарожніку і за гэта буду змагацца. На працягу 3-4 тыдняў будзе відаць, якая будзе сітуацыя», — сказала Рамашэўская. 

У канцы мінулага года беларускі бок аб’явіў, што рыхтуе прапанову на рэтрансляцыю TVP Polonia у Беларусі. Марэк Зюлкоўскі кажа, што калі такая прапанова будзе, то ад яе нельга адмаўляцца:

«Хутка мы пабачым, наколькі гэта будзе рэальна для нашага тэлебачання… Мы не павінны турбавацца з нагоды абмежаванага эфекту такой рэтрансляцыі з-за польскай мовы вяшчання. Вядома, што галоўнымі мовамі камунікацыі ў Беларусі з’яўляюцца беларуская і руская, аднак веданне (прынамсі пасіўнае) польскай мовы даволі шырокае».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0