У Ізраілі палае скандал, звязаны з банкруцтвам мясцовага алігарха Эліэзэра Фішмана, кіраўніка холдынгу Fishman Group. У свой час ён абяцаў буйныя інвестыцыі ў забудову Парку высокіх тэхналогій у Мінску. Аднак пабудаваў адзін офісны комплекс. Плюс планаваў узводзіць тры жылыя вышынныя дамы ў канцы праспекта Пераможцаў. Першы аб'ект збіраюцца здаць у эксплуатацыю літаральна «днямі», але забудоўшчык ад Фішмана адхрышчваецца, піша Tut.by.

haaretz.com

haaretz.com

У цяперашні час у Тэль-Авіўскім акруговым судзе ідуць слуханні па працэдуры банкруцтва Эліэзэра Фішмана. Днямі адвакат Ёсі Бенкаль прадставіў суду справаздачу аб маёмасці і абавязках Фішмана, у якой назваў справу «найбуйнейшым банкруцтвам ў гісторыі Ізраіля». Сума даказаных даўгоў бізнэсмена, па заключэнні Бенкаля, складае не менш за 4 мільярдаў шэкеляў, а банкруцтва Fishman Group можа пацягнуць на дно не менш за 120 кампаній у Ізраілі і за мяжой, піша Israelinfo.

Паводле інфармацыі партала Ynet, гаворка ідзе пра кампаніі, якія ўваходзяць у Fishman Group і зарэгістраваныя на імёны членаў сям'і бізнэсмена. «Нягледзячы на тое, што сваякі Фішмана цяпер спрабуюць адмаўляць існаванне Fishman Group, у свой час яны не толькі самі прыдумалі сабе гэтую назву, але і зрабілі ўсё магчымае для таго, каб увесці яе ў грамадскую свядомасць і выкарыстоўваць для сваіх патрэб», — адзначыў адвакат. У справаздачы сказана, што на працягу многіх месяцаў члены сям'і Фішман выводзілі актывы з кампаній, якія ўваходзяць у Fishman Group, піша Orbita.co.il.

Fishman Group прыйшла ў Беларусь у 2008 годзе і выказала жаданне ўдзельнічаць у забудове Парка высокіх тэхналогій у Мінску. Агульны аб'ём інвестыцый быў вызначаны ў суме каля 550 млн еўра. Аднак з-за прасядання рынку, скандалаў з мясцовымі бізнэсменамі і непаразумення з чыноўнікамі амбіцыйныя планы скараціліся да мінімуму. Былі пабудаваныя тры жылыя дамы і бізнес-цэнтр «Клевер парк» плошчай 15 тыс. кв. м. Для будаўніцтва офіснага будынка ізраільцяне прыцягнулі крэдыт на 8,7 млн еўра ад Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця. Летам 2016 года Мінгарвыканкам скасаваў інвестыцыйную дамову на будаўніцтва будынкаў у ПВТ з «дачкой» Fishman Group кампаній Svitland Development.

У цяперашні час у Лебядзіным (праз пр. Пераможцаў — вадасховішча Дразды, праз вуліцу — сажалка Лебядзіная) Svitland узводзіць элітны жылы комплекс D3 (ДэТры). Комплекс будзе складацца з трох 25-павярховых 160-кватэрных дамоў, якія ўзвышаюцца над двухузроўневым стылабатам. Першы дом планавалі здаць у эксплуатацыю ў студзені 2017 года. Але гэтага не адбылося.

— Уся сітуацыя вакол сп. Эліэзэра Фішмана, якая атрымала такі рэзананс у ізраільскіх СМІ, не мае ніякага дачынення да кампаніі Svitland. З лістапада 2015 года сп. Фішман не з'яўляецца беніфіцыярам нашай кампаніі. Кампанія з'яўляецца даччыным прадпрыемствам ізраільскіх публічных кампаній, такіх як JEC і IBC (раней яны належалі Фішману, але цяпер — ізраільскім фондам і прыватным інвестарам), — заявілі ў беларускім офісе Svitland Development. — Гэтая гісторыя не мае ніякага дачынення да тэрмінаў здачы ў эксплуатацыю першага дома комплексу D3. У канцы 2016 года журналісты маглі пераканацца, што першы дом комплексу гатовы. Трымальнікі аблігацый, будучыя жыхары комплексу, могуць [з-за ізраільскага скандалу] не турбавацца. Атрыманне акта ўводу — пытанне бліжэйшых дзён. Што тычыцца другога дома, то мы плануем яго здаць восенню 2018 года. Тэрміны будаўніцтва трэцяга дома мы пакуль не гатовыя анансаваць.

У Svitland Development не змаглі пракаментаваць той факт, што змена акцыянераў па часе супала з падачай у суд заявы банка «Леумі», якая западозрыла кіраўніцтва Fishman Group ў вывадзе з яе актываў. «За гэты час мы выканалі ўсе абавязацельствы. Гэта кажа аб тым, што нас нашумелая гісторыя не кранула», — падкрэслілі ў кампаніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0