Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

Моцныя маразы вернуцца ў Беларусь на наступным тыдні, паведаміла БелТА  супрацоўнік Гідрамета Святлана Рыбакова.

У пятніцу на большай частцы тэрыторыі пройдзе снег, мокры снег. Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 1—7 градусаў, па ўсходзе — да 10 марозу. Днём будзе ад мінус 5 да плюс 1 градуса.

Надвор'е ў суботу ў паўднёва-ўсходніх раёнах будуць яшчэ вызначаць франтальныя раздзелы, а на паўночны захад Беларусі распаўсюдзіць уплыў вобласць павышанага атмасфернага ціску. Пераважна па паўднёва-ўсходняй частцы краіны пройдзе кароткачасовы снег. Тэмпература паветра ўначы складзе 3—9 марозу, днём — ад нуля да мінус 6 градусаў.

У нядзелю ноччу будзе пераважна без ападкаў, раніцай і днём у асобных раёнах пройдзе невялікі снег. Тэмпература паветра ўначы панізіцца да 3—10 градусаў, у паўночных раёнах пры праясненнях будзе да 13 марозу. Днём прагназуецца ад нуля да мінус 7 градусаў.

На наступным тыдні ў Беларусі чакаецца пахаладанне, адзначыла Святлана Рыбакова.

У панядзелак тэмпература паветра на працягу сутак складзе мінус 3-10 градусаў, а ў паўночна-ўсходніх раёнах панізіцца да 11—16 градусаў. Кароткачасовы снег пройдзе пераважна па паўднёвай частцы Беларусі.

У аўторак і сераду, 7-8 лютага, чакаецца марознае, пераважна без ападкаў надвор'е. Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 10—17 градусаў, днём — 7—13 марозу.

Па паўночным усходзе будзе халадней, ноччу пры праясненнях — да мінус 18-21 градусы, пры гэтым днём будзе 14-16 марозу. Толькі па паўднёвым захадзе тэмпературны фон будзе крыху вышэй: там на працягу сутак чакаецца мінус 5-10 градусаў.

Да канца першай дэкады лютага Беларусь чакаюць яшчэ больш моцныя маразы. Ноччу -13 … -20°С, пры праясненнях, асабліва па паўночным усходзе, ад -21 да -28°С; днём -5 … -10°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0