tass.ru
Расія ўводзіць рэжым памежнай зоны на мяжы з Беларуссю для кантролю за перасоўваннямі грамадзян трэціх краін.
Пра гэта заявіў кіраўнік камітэта Савета Федэрацыі па міжнародных справах Расіі Канстанцін Касачоў.
У якасці прыкладу Касачоў прывёў грамадзян «суседняй Украіны». Па словах сенатара, узмацненне кантролю — «нармальны, штатны працэс, закліканы ліквідаваць прабелы ў рэжыме функцыянавання дзяржмяжы РФ».
Для грамадзян Беларусі і Расіі ніякіх новых абмежаванняў, паводле слоў Касачова, не будзе.
0
0
0
0
0
0