Паўабаронца зборнай Беларусі даў першае інтэрвію ў якасьці гульца футбольнагаa клюба «Барсэлёна»:

Аляксандар Глеб вельмі ганарыцца быць часткай такой каманды, як «Барса». Такой, якая вызнае атакуючы стыль гульні, у дакладнасьці як у «Арсэналу». Беларус хоча хутка ўліцца ў новы калектыў, гуляць, і апроч, таго выйграваць, зазначае Barca TV.

Гэты вялікі шанец для мяне. З 7 гадоў я марыў апрануць футболку такога клюба як «Барса», я люблю «Барсу» і хачу выйграць зь ёй так многа тытулаў, як толькі тое магчыма, ‑‑ сказаў беларускі футбаліст.

Цалкам інтэрвію А. Глеба можна прачытаць або рускамоўным сайце barcamania.ru на або на афіцыйным сайце «Барсэлёны» Прычым мову ў другім выпадку можна выбраць пад свой густ: гішпанскую, каталюнскую ці ангельскую.

***

Свой першы матч «Барсэлёна» згуляе ў чацьвер, 24 ліпеня. Гэта будзе таварыская гульня з шатляндзкім «Хібэрніянам». 26 ліпеня яшчэ адна гульня, тамсама ў Шатляндыі, але супраць «Дандзі Юнайтэд». 16 жніўня — матч з «Бока Хуніёрс» (Буэнас‑Айрэс).

Чэмпіянат Гішпаніі стартуе 31 жніўня. У гэты дзень «Барса» ў гасьцях згуляе з «Нумансіяй», з Сорыі, якая сёлета вярнулася ў найвышэйшы дывізіён.

Першы матч на Камп Ноў — 14 верасьня супраць «Расінгу» (Сантандэр).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?