Пад Наваполацкам Toyota насмерць збіла пенсіянерку, якая пераходзіла дарогу па-за пешаходным пераходам, паведаміў БЕЛТА часова выконваючы абавязкі начальніка аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Казючыц.

Аварыя адбылася сёння каля 8.00. «Як растлумачыў кіроўца, ён ехаў з горада ў бок завода БВК (бялкова-вітамінных канцэнтратаў), калі, аслеплены святлом фар сустрэчнага аўто, заўважыў нечый сілуэт на дарозе. Ён спрабаваў ухіліцца ад наезду, але не паспеў і неўзабаве ўсвядоміў, што на капоце яго машыны чалавек», — растлумачыў Аляксандр Казючыц.

Кіроўца адразу выклікаў ДАІ і хуткую дапамогу. Медыкі канстатавалі смерць пенсіянеркі 1939 года нараджэння. Па факце аварыі праводзіцца праверка. Вядома, што кіроўца ў момант ДТЗ быў цвярозы, а жанчына не была пазначаная святлоадбіўнымі элементамі. Паводле інфармацыі афіцыйнага прадстаўніка ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Віцебскай вобласці Ганны Барышнікавай, цяпер іх супрацоўнікі занятыя фіксацыяй слядоў на месцы ДТЗ, папярэднім даследаваннем тэхнічнага стану аўтамабіля на наяўнасць няспраўнасцяў і вызначэннем хуткаснага рэжыму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0