«Жыццё — цудоўны міг» — вечар памяці народнага артыста Беларусі Аляксандра Ціхановіча. 10 лютага на сцэне Вялікай залы Палаца Рэспублікі прагучаць песні, якія назаўсёды засталіся ў сэрцах гледачоў.

Вялікаму артысту, блізкаму сябру, роднаму чалавеку свае выступы ў гэты дзень прысвячаюць: Анастасія Ціхановіч, Ядвіга Паплаўская, заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь Прэзідэнцкі аркестр Рэспублікі Беларусь, галоўны дырыжор заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Віктар Бабарыкін, ансамбль «Песняры», Надзея Мікуліч, Аляксей Хлястоў, вакальная група «Чысты голас», Алёна Ланская, Леанід Шырын, Тэа, Вольга Рыжыкава, Георгій і Дзмітрый Калдуны, Аляксандр Саладуха, Іна Афанасьева, Ірына Дарафеева, Герман Цітоў, Саша Нэма, гурт «Тяни-Толкай», Руслан Аляхно, Ірына Білык, Дзмітрый Каралёў, Вольга Плотнікава, Ларыса Грыбалёва, Вікторыя Алешка, Жанэт, Галіна Шышкова, Алеся Кодуш, Слава Нагорны, шоу «Алюр», гурт «Лепрыконсы».

Трансляцыя канцэрта ў эфіры тэлеканала АНТ — 10 лютага ў 21.05.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0