Сымболіка кашубаў

У Паморскім ваяводзтве сёньня будуць пастаўлены першыя таблічкі з назвамі мясцовасьцяў на кашубскай мове. Аб існаваньні кашубскай мовы можна казаць з XІV стагодзьдзя. Яна належыць да заходнеславянскай групы. Штодзённа ёю ў Польшчы карыстаецца больш за 50 тысяч кашубаў.

Першая таблічка на гэтай мове будзе зьмешчана ў мясцовасьці Шымбарк. Агулам памяняць трэба больш за 300 таблічак. Для кашубаў гэта мае сымбалічнае значэньне, паколькі ўпершыню афіцыйныя назвы прызнаныя дзяржавай.

Тры гады таму кашубская мова была прызнаная адзінаю ў Польшчы рэгіянальнай мовай. Цяпер жыхары маюць права афіцыйна карыстацца гэтай мовай у дзяржаўных установах.

Польскае радыё для замежжа

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0