Гэты кот нарадзіўся на вуліцах Тайланда 4 гады таму, і першапачаткова быў зусім здаровым, з чатырма лапамі і хвастом. Аднойчы ў пошуках ежы бяздомнае кацяня саскочыла з даху на электрычны трансфарматар і атрымала моцны ўдар токам, піша Boredpanda.

Boredpanda

Кацяня падабрала мясцовая жыхарка і зрабіла ўсё, каб яго выхадзіць. Абвугленыя пярэднія лапы і хвост прыйшлося выдаліць, пасля чаго пачалася працяглая рэабілітацыя.

Кот аказаўся неймаверна прагным да жыцця. Як толькі раны пачалі зацягвацца, ён пачаў падымацца на заднія лапкі і спрабаваць хадзіць. Ён вельмі хутка навучыўся скакаць, як кенгуру, на вялікую вышыню, і нават падымацца па лесвіцы.

За дзіўную сілу характару і здольнасць да навучання ката назвалі Эйбл (англ. Able — «Здольны»).

Праз некаторы час у доме Эйбла з'явілася сяброўка Фін Фін. У яе траўмаваны пазваночнік, і яна не можа рухаць заднімі лапамі. Але гэта ёй зусім не замінае перамяшчацца па хаце і гуляць з Эйблам.

І хоць у Эйбла і Фін Фін на дваіх толькі дзве пары дзейных лап, яны выдатна ладзяць і вядуць зусім нармальны для катоў лад жыцця — спяць, ядуць, гуляюць, назіраюць праз акно за птушкамі і гуляюць у садзе, ва ўсім падтрымліваючы адно аднаго.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?