Польскія праваабаронцы адправілі па дарогах Еўропы аўтамабіль з білбордам у знак пратэсту супраць паведамленняў СМІ, у якіх нацысцкія лагеры называліся польскімі, піша ВВС.

ЕРА

У снежні польскі суд абавязаў нямецкую тэлекампанію ZDF папрасіць прабачэння перад былым вязнем канцлагера Асвенцым за тое, што ў промароліку да дакументальнага фільма былі згаданыя словы «польскія лагеры смерці». Праваабаронцы сцвярджаюць, што вяшчальнік не выканаў патрабаванне суда.

На білбордзе буйнымі літарамі напісаная фраза: «Лагеры смерці належалі нацысцкай Германіі. ZDF, выбачцеся!»

Машына з білбордам праедзе з польскага горада Уроцлаў праз тэрыторыю Германіі і Бельгіі і завершыць свой шлях у англійскім Кембрыджы, пераадолеўшы адлегласць у 1600 км.

Мяркуецца, што аўтамабіль зробіць прыпынак каля рэдакцыі ZDF у Майнцы.

«Ідэя нашай кампаніі простая — мы патрабуем гістарычнай праўды, мы супраць слоў «польскія канцэнтрацыйныя лагеры», якія часта выкарыстоўваюцца ў заходніх СМІ», — сказаў ініцыятар праекта Давід Халман.

Польскія ўлады ўжо не раз скардзіліся з-за згадак у прэсе аб адказнасці Польшчы за злачынствы нацыстаў, і нагадваюць, што краіна сама была акупаваная Гітлерам у гады Другой сусветнай вайны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?