У АДКБ пракаментавалі інфармацыю, якая з'явілася ў СМІ, пра нібыта пачатак выхаду Беларусі з арганізацыі.

«У сувязі са шматлікімі зваротамі прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі ў сакратарыят АДКБ з просьбай пракаментаваць публікацыі, якія з'явіліся ў асобных СМІ, пра нібыта «пачатак выхаду Беларусі са складу АДКБ», паведамляем, што ў сакратарыят АДКБ ад Рэспублікі Беларусь не паступала ніякіх зваротаў па гэтым пытанні», — заявіў прэс-сакратар арганізацыі Уладзімір Зайнетдзінаў.

Ён паведаміў, што старшынствам беларускага боку рэгулярна праводзяцца пасяджэнні пастаяннага савета АДКБ, кансультацыі прадстаўнікоў міністэрстваў і ведамстваў па рэалізацыі прынятых рашэнняў Савета калектыўнай бяспекі і статутных органаў арганізацыі.

«Хацелі б звярнуць увагу на той факт, што старшыня пастаяннага савета АДКБ, пасол Беларусі ў Расіі Ігар Петрышэнка 2 лютага ў жывым эфіры перадачы «Час пакажа» на Першым канале абверг распаўсюджаную асобнымі СМІ недакладную інфармацыю», — сказаў прэс-сакратар АДКБ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?