«Сэкс-сымбаль»
п'яных кіроўцаў

Паводле намесьніка начальніка ДАІ МУС Ігара Ваніцкага, узмацненьне адказнасьці за кіраваньне аўто ў нецьвярозым стане не прывяло да скарачэньня колькасьці нецьвярозых кіроўцаў на дарогах.

У інтэрвію БЕЛТА намесьнік начальніка ДАІ МУС Ігар Ваніцкі адзначыў, што ў першым паўгодзьдзі за паўторнае кіраваньне аўто ў нецьвярозым стане затрыманыя каля 2 тыс. кіроўцаў. Паводле ўсіх гэтых фактаў распачатыя крымінальныя справы.

«П’янства за стырном застаецца праблемай. Нягледзячы на сур’ёзную адміністратыўную адказнасьць, а за паўторнае кіраваньне ў нецьвярозым выглядзе — крымінальную, колькасьць такіх фактаў не зьмяншаецца. Ужо ў 2008 годзе за кіраваньне ў нецьвярозым выглядзе затрымана амаль 30 тыс. кіроўцаў. Па іх віне зьдзейсьнена боль за 350 ДТЗ з пацярпелымі» — заявіў І. Ваніцкі.

У мінулым годзе па віне п’яных кіроўцаў на дарогах краіны загінулі 150 чалавек, сёлета ахвярамі ДТЗ сталі ўжо 94 чалавекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?