У студзені Міністэрства фінансаў Беларусі размясціла на ўнутраным рынку дзяржаўных доўгатэрміновых аблігацый, намінаваных у замежнай валюце, на 70 млн долараў у эквіваленце, паведаміла фінансавае ведамства.

Па стане на пачатак лютага для набыцця юрыдычным і фізічным асобам даступныя дзяржаўныя аблігацыі, намінаваныя ў замежнай валюце (выпускі №233, №235) на суму 38,6 на млн. долараў і 44,1 млн. еўра.

Як паведамлялася раней, бюджэт на 2017 год прадугледжвае, што за кошт продажу аблігацый на ўнутраным рынку Мінфін прыцягне 360 млн долараў. Гэтыя сродкі плануецца накіраваць на пагашэнне і абслугоўванне дзярждоўгу.

У 2017 годзе расходы Беларусі па абслугоўванні дзярждоўгу складуць 2 млрд 496,3 млн дэнамінаваных рублёў, на яго пагашэнне неабходна будзе накіраваць 5 млрд 232,2 млн дэнамінаваных рублёў.

Такім чынам, сумарна абавязацельствы ўрада складаюць прыкладна 7,7 млрд рублёў. У валютным эквіваленце (сярэднегадавы курс, закладзены ў бюджэце на 2017 год, — амаль 2 рублі 20 капеек за долар) абавязацельствы Беларусі па ўнутранаму і знешняму дзярждоўгу складаюць каля 3,5 млрд даляраў.

Пры гэтым расходы па ўнутранаму і знешняму дзярждоўгу прадугледжаныя амаль роўныя: на абслугоўванне і пагашэнне ўнутранага дзярждоўгу трэба будзе накіраваць каля 1,65 млрд долараў, на плацяжы па вонкавым — 1,86 млрд долараў.

Найбуйнейшыя знешнія крэдыторы, якім Беларусь у 2017 годзе годзе павінна будзе вярнуць найбольшыя сумы, — гэта Расія (741,3 млн долараў), Еўразійскі фонд стабілізацыі і развіцця (487,9 млн долараў), а таксама Кітай (381,7 млн). Гэтым тром крэдыторам Беларусь павінна ў 2017 годзе пералічыць каля 1,5 млрд долараў, гэта значыць амаль 80% сродкаў ад сукупных расходаў па знешняму дзярждоўгу.

Інфармацыя аб структуры абавязацельстваў ўрада па ўнутранаму дзярждоўгу не публікуецца. Эксперты мяркуюць, што асноўнымі трымальнікамі дзяржаблігацый выступаюць беларускія банкі пераважна з расійскім капіталам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?