Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

У суботу па паўднёвым усходзе краіны снег, ноччу па Гомельскай вобласці моцны снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-ўсходні 2—7 м/с. Тэмпература ноччу -3 — -8°С, па поўначы пры праясненнях -9 — -11°С, днём -1 — -7°С.

У Мінску будзе без істотных ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-ўсходні 2-7 м/с. Тэмпература ноччу -4 — -6°С, днём -2 — -4°С.

У нядзелю, 5 лютага, надвор'е будзе фармаваць у асноўным вобласць павышанага ціску, на паўднёвым захадзе і паўночным усходзе адаб'ецца ўплыў атмасферных франтоў. Ноччу па паўднёвым захадзе, днём пераважна па паўднёвай палове краіны кароткачасовы снег, мокры снег. У асобных раёнах слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература ноччу -3 — -10°С, па паўночным усходзе пры праясненнях да -13°С; днём -1 — -8°С.

У Мінску днём кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-ўсходні 2-7 м/с. Тэмпература ноччу -7 — -9°С, днём каля -7°С.

На наступным тыдні значна пахаладае.

У панядзелак надвор'е абумовяць атмасферныя франты, якія перамяшчаюцца з паўднёвага захаду Еўропы. Пераважна па паўднёвым захадзе кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература на працягу сутак -6 — -13°С, па паўднёвым захадзе Брэсцкай вобласці -4 -5°С, у паўночна-ўсходніх раёнах -14 — -15°С, ноччу пры праясненнях да -18°С.

Да сярэдзіны тыдня маразы яшчэ ўзмоцняцца:

тэмпература паветра панізіцца ноччу да -15 -20°С, пры праясненнях -21 -24°С, па поўначы -25 — -28°С; днём -13 -18°С, па паўднёвым захадзе -8 — -12°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?