Расійскае дзяржабвінавачанне папрасіла суд абраць абвінавачаным па справе аб крадзяжы сродкаў кампаніі «Кіраўлес» Аляксею Навальнаму і Пятру Афіцэраву пакаранне ў выглядзе пяці гадоў умоўна і штрафу ў 500 тысяч расійскіх рублёў (8,3 тыс. даляраў) і чатырох гадоў умоўна і аналагічнага штрафу адпаведна, перадае Дождь.

Паўторны разгляд справы «Кіраўлеса» праводзіцца ў Кіраўскім раённым судзе. Навальнага і Афіцэрава абвінавачваюць у крадзяжы сродкаў у кампаніі «Кіраўлес» пры продажы лесу ў 2006 годзе.

Прысуд па гэтай справе быў вынесены ў 2013 годзе. Па ім Навальны і Афіцэраў атрымалі пяць гадоў і чатыры гады турмы адпаведна. Пазней тэрмін змякчылі да ўмоўнага. Тады пракуратура запытала для Навальнага і Афіцэрава рэальныя турэмныя тэрміны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0