03.02.2017 / 21:24

Навукоўцы знайшлі спосаб засынаць своечасова 16

Каманда амерыканскіх і шведскіх навукоўцаў прыдумала дзейсны спосаб, які дапаможа засынаць своечасова.

Thinkstock

Аказалася, што для нармалізацыі сну трэба ўсяго толькі ладзіць у выхадныя дні вылазкі на прыроду, у ідэале на ноч і з намётамі. Гэта дапаможа ў буднія дні класціся своечасова і не мучыцца з раніцы ад недасыпу. У дзённы час сутак варта праводзіць больш часу пад сонечнымі прамянямі, а дома абмежаваць уздзеянне электрычнага асвятлення.

Каб прыйсці да такіх высноў, даследчыкі правялі эксперымент, добраахвотнікамі якога выступілі чатырнаццаць чалавек, якія маюць праблемы са сном. Дзевяць з іх выхадныя праводзілі на прыродзе, а астатнія — дома. У выніку аказалася, што ў першай групы наладзіўся рэжым сну.

1
Верны / Адказаць
03.02.2017 / 22:46
Яшчэ няплоха засынаецца пасьля сэксу.
1
Satan / Адказаць
04.02.2017 / 00:43
Ещё 200 гм коньячку можно потянуть. После природы и секса.
4
Іншы мінак / Адказаць
04.02.2017 / 03:33
Навукоўцы знайшлі падставу каб спаць, нічога не рабіць і не называцца дармаедамі.
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру